10 снежня ў рамках праекта YES! трэнеры прайшлі навучанне па вядзенні эканамічнай бізнес-гульні Flixa. Дзякуючы ёй маладыя людзі - удзельнікі праекта змогуць засвоіць прынцыпы функцыянавання рынку нерухомасці і рынку акцый; прынцыпы функцыянавання бізнесу, атрымання даходу з яго. Акрамя гэтага яна дазваляе трэніраваць навыкі перамоў, знаходзіць узаемавыгадныя рашэнні з партнёрамі. Дазваляе зразумець адрозненне крэдытаў ад дэпазітаў, засвоіць прынцыпы страхавання і спрыяе развіццю эканамічнага кругагляду. Гульня прымушае таксама хутка лічыць без калькулятара.
Flixa пераведзена на 6 моваў, выкарыстоўваецца ў адукацыйных праграмах для дзяцей і дарослых і адобрана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для павышэння фінансавай граматнасці.
Карытас Беларусь дзякуе аўтару бізнес-гульні Канстанціну Уладзіміраву за цудоўны трэнінг і спадзяецца на тое, што ён будзе карысным для бізнес-адукавання моладзі ў рэгіёнах Беларусі.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы