На працягу двух дзён, 6-7 снежня, супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас», задзейнічаныя ў рэалізацыі праектаў, накіраваных на дапамогу дзецям, удзельнічалі ў семінары, арганізаваным ўкраінскай дабрачыннай арганізацыяй «Фонд Асперн».

Мадэратарам семінара была прадстаўніца «Карытас» Аўстрыі - Астрыд Вінклер. Сярод удзельнікаў трэнінгу былі таксама прадстаўнікі дабрачынных арганізацый «Карытас» Украіны і Малдовы.

Тэма семінара: "Рэалізацыя палітыкі па абароне дзяцей: ацэнка апошніх двух гадоў: пазітыўная практыка і праблемы».

На працягу двух гадоў (2013-2014 гг.) «Карытас» рэалізоўваў праект «Family First», накіраваны на супрацьдзеянне ўсiм формам злоўжывання ў адносінах да дзяцей. А таксама развіццё сістэмы ўзаемадзеяння і пераадрасацыі ў сістэме абароны правоў дзяцей ад гвалту і асвета дзяцей у дачыненні да іх правоў. У рамках гэтага праекта была прынята Канцэпцыя палітыкі па абароне правоў дзяцей.

Падчас семінара ўдзельнікі дзяліліся вопытам мінулых 2-х гадоў, абмяркоўвалі пазітыўныя і праблемныя моманты ў рэалізацыі палітыкі па абароне дзяцей. Удзельнікі семінара мелі магчымасць даведацца пра творчыя метады ў працы з дзецьмі і моладдзю, а таксама азнаёміліся з нормамі па афармленні дакументацыі і справаздачнасці.

Па словах удзельнікаў семінара, гэтыя два дні пакінулі ў іх памяці яркі ўспамін і незабыўны досвед.

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы