Тэма ІІІ Рэспубліканскага сацыяльнага форуму - "Сацыяльныя інавацыі ва ўмовах сучасных выклікаў».

Па словах каардынатара Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі Вольгі Рэнш-Ветцель, адна з мэтаў ІІІ Рэспубліканскага сацыяльнага форуму - вызначыць асноўныя напрамкі інавацый у сацыяльнай сферы.

Рэспубліканскі сацыяльны форум праходзіў два дні і сабраў на тэрыторыі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ё. Рау больш за 250 удзельнікаў.

На працягу двух дзён удзельнікі абмяркоўвалі такія тэмы як: Інавацыі ў развіцці сферы сацыяльнага абслугоўвання, Канвенцыя ААН «Аб правах інвалідаў», сацыяльнае прадпрымальніцтва, занятасць людзей з інваліднасцю і многае іншае. А таксама  падчас удзелу ў 4-х рабочых групах змаглі распрацаваць рэкамендацыі па некалькіх напрамках.

Сваім вопытам з удзельнікамі форуму дзяліліся калегі з Германіі і Расіі. У прывітальным слове спадар Хольгер Рапіён падкрэсліў, што праца ў сацыяльнай сферы-гэта ў першую чаргу служэнне. І няма больш высакароднага рашэння ў жыцці чалавека, чым рашэнне прысвяціць сваё жыццё служэнню патрабуючым.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі розных міністэрстваў, грамадскіх арганізацый, бізнес-супольнасці, а таксама органаў улады, дзяржаўных устаноў, міжнародныя эксперты па сацыяльнай рабоце.

Арганізатарамі Форуму выступілі: Дортмундскі і Мінскі міжнародныя адукацыйныя цэнтры пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у партнёрстве з НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, МАГА "АКТ", некамерцыйная арганізацыя «ОДБ Брусэль» (Бельгія), Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый».

Фота ibb.by

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы