На 60 Пленарным Пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі было прынята рашэнне назначыць на пасаду дырэктара  Рэлігійнай Місіі “Дабрачыннае Каталіцкае Таварыства Карытас ” кс. Віталія Дабраловіча.

Нагадваем, што да гэтуль дырэктарам Нацыянальнага “Карытас” быў кс. Віктар Гайдукевіч SDB, які з 2009 году шчыра і аддана нёс сваю паслугу, выконваючы галоўную місію таварыства, а таксама заданне кожнага хрысціяніна  - ахвярна служыў бліжняму, несучы міласэрную Любоў тым, хто найбольш Яе патрабуе.

Новы дырэктар “Карытас” Беларусі кс. Віталій Дабраловіч нарадзіўся 31 сакавіка 1979 г. у Ляпешках. Скончыў Вышэйшую Духоўную Семінарыю ў Гродне.
Святарскія пасвячэнні атрымаў 29 мая 2004г. з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча ў Гродзенскай катэдры.
З 2004 па 2006 гг. быў вікарыям парафіі ў Бярозаўцах.
З 2006 г. стаў дырэктарам “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі.
З 2007 па 2009 гг. вывучаў эканоміку і права ў БДУ ў Мінску.
Ксёндз Віталій Дабраловіч з 2006 году нёс паслугу ў “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. За гады працы кс. Віталія ў “Карытас” Гродна быў рэалізаваны шэраг дабрачынных праектаў. Пад кіраўніцтвам кс. Віталія “Карытас” Гродна аказваў дапагу перш за ўсё шматдзетным сем’ям, самотным людзям і бяздомным. “Карытас” Гродна супрацоўнічае з парафіямі, школамі, адукацыйнымі ўстановамі, дабрачыннымі фондамі і таварыствамі, а таксама з бальніцамі.
Паважаны ксёндз Віталій, калектыў нацыянальнага “Карытас” шчыра вітае Вас на новай пасадзе і спадзяемся, што пад Вашым кіраўніцтвам “Карытас” будзе і далей плённа развівацца. Жадаем Вам Божага Благаслаўлення, усіх неабходных дароў Духа Святога, а таксама радасці на новым шляху жыцця!

 

 

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы