18 снежня ў цэнтры св. Лукі адбылася Калядная сустрэча для супрацоўнікаў і валанцёраў дабрачыннага таварыства “Карытас”.

Сустрэча распачалася Святой Імшой, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый ў Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 Напачатку дырэктар Нацыянальнага “Карытас” кс. Віктар Гайдукевіч SDB звярнуўся з прывітальным словам: “Мне вельмі прыемна прывітаць усіх вас на нашай чарговай аплатковай сустрэчы. Сёлятняя сустрэча мае для нас асаблівы і ўрачысты характар, таму што, па-першае разам з намі ёсць прадстаўнік Папы Францішка - Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдзіо Гудджэроцці, праз якога мы адчуваем лучнасць са Святым Айцом. Па-другое, таму што сёння разам з намі радасць з Нараджэння Хрыста раздзяляюць асобы, якія ў першую чаргу адказваюць за справу міласэрнасці ў нашай краіне. Гэта нашыя Дастойныя Пастыры: дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі і дамаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.”

Карытас  – гэта выраз нашай жывой веры. А жывой веры няма без яе выражэння ў ахвярнай любові на карысць іншых, больш патрабуючых ад нас,” падкрэсліў кс. Віктар. “Як і заўседы, нашую сустрэчу мы распачынаем Святой Эўхарыстыяй, каб падзякаваць Богу за здзейсненую працу ў мінулым годзе і прасіць аб патрэбных Божых ласках на наступны”.

Падчас Гаміліі, Апостальскі Нунцый ў Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці распавёў аб важнасці дзейнасці, якую “Карытас” ажыцяўляе на Беларусі, бо яна адрозніваецца сваёй спецыфікай ад патрэб ў іншых краінах свету, і што трэба ўвесь час разважаць аб больш эффектыўных формах дапамогі бліжнім, павялічваючы такім чынам свой патэнцыял. Іерарх падкрэсліў, што “Карытас” з’яўляецца “Сэрцам Касцёла” і пажадаў, каб сэрцы тых, хто працуе ў “Карытас” палалі агнем любові да бліжняга, бо з’яўляемся найбольш блізка да патрабуючых.

“Вы з’яўляецеся візітнай картачкай Каталіцкага Касцела на Беларусі” – адзначыў іерарх, звяртаючыся да прысутных, і пажадаў, каб мы, як арганізацыя, не былі закрыты ў сабе і не пераўтвараліся ў “гетта”, але адкрывалі нашы сэрцы на патрэбы іншых і імкнуліся да таго, каб любіць кожнага, негледзячы на нашыя адрозненні, і не чакалі, што яны стануць падобнымі да нас.

На прыканцы Святой Імшы Апостальскі Нунцый ў Беларусі ўдзяліў Апостальскае Благаслаўленне Святога Айца ўсім прысутным.

Пасля Святой Імшы абдылася дзяленне аплаткам з гасцямі сустрэчы. Апостальскі Нунцый павіншаваў усіх з надыходзячым святам Божага Нараджэння. У сваю чаргу супрацоўнікі і валанёры “Карытас” выказалі  шчырыя словы віншавання прысутным біскупам і Апостальскаму Нунцыю і ўручылі кожнаму падарункі.

Па ўжо склаўшайся традыцыі, на каляднай сустрэчы дырэктары ўсіх “Карытас” дзяліліся вынікамі сваёй працы за мінулы год і планамі на будучыню. Кожны з дырэктараў у сваёй справаздачы вызначыў найбольш яскравыя моманты дзейнасці сваіх арганізацый за год. Гледзячы на гэта, можна адзначыць, што праца Дабрачыннай арганізацыі “Карытас” у Беларусі прыносіць плёны ўсім патрабуючым.

Афіцыйная частка мерапрыемства скончылася словамі віншавання і благаслаўлення біскупа Юрыя Касабуцкага і біскупа Юзэфа Станеўскага, пасля чаго ўсе былі запрошаны на смачны святочны абед.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы