19 красавіка 2021 года на Радыё Беларусь 1 адбылося інтэрв'ю Дырэктара РМ "ДКТ Карытас" ККББ кс. Віталія Дабраловіча і менеджэра праекта ў РМ "ДКТ Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Людмілы Гур аб ходзе рэалізацыі праекта YES!* у нашай рэспубліцы. Былі абмеркаваны бягучыя мерапрыемствы па праекце, а таксама абазначаны напрамкі далейшай працы.

Радыёэфір запланаваны на 25 красавіка бягучага года. За больш падрабязнай інфармацыяй сачыце на нашай старонцы.

* Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» рэалізуецца Нацыянальным Карытас па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Revovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у мэтах павышэння ўзроўню жыцця неабароненых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы