Урачыстае ўручэнне сертыфікатаў трэнерам у рамках Праекта YES!*, а таксама пасведчанняў аб павышэнні кваліфікацыі па праграме "Асновы па прафарыентацыйнай працы з моладдзю" адбылося 9 красавіка 2021 г. у Цэнтры прыцягнення Igrow ААТ «Белаграпрамбанк».Вікторыя Барысевіч, менеджар упраўлення развіцця экасістэмы банка павіншавала прысутных, падзякавала за партнёртва і выказала надзею на тое, што сумеснай рэалізацыя ініцыятывы Цэнтра прыцягнення «Igrow.by " і Праекта YES! прынясе плён і карысць усёй нашай краіне.

Ксёндз Віталій Дабраловіч, сардэчна прывітаў прысутных і падзякаваў за ініцыятыву, якую яны ўзялі на сябе.

Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, Старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру выказаў спадзяванне, што атрыманыя сертыфікаты будуць не толькі павінны дакументам, а перш за ўсё крокам для паляпшэння гэтага свету.

Уручэнне дакументаў прайшло ў вельмі цёплай атмасферы.

Спадзяемся, што гэты першы крок ў рэалізацыі праекта будзе пачаткам шляху паляпшэння жыцця найменей абароненых маладых людзей.

* Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» рэалізуецца Нацыянальным Карытас па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Revovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у мэтах павышэння ўзроўню жыцця неабароненых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы