У парафіі Святога Валянціна ў г.Смалявічы ў рамках праекта «Выхаванне без гвалту», які рэалізуецца Дабрачынным каталіцкім таварыствам Карытас сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Дзеці - не дзеля гвалту» і грамадскім аб'яднаннем «Цэнтр Даверу "Надзея і вылячэнне", 14 сакавіка 2021 г. прайшлі сустрэчы з бацькамі.

Эксперт Ларыса Мірэйчык распавяла ўдзельнікам пра тое, як можна дамагчыся змены паводзін дзіцяці ў лепшы бок, не парушаючы пры гэтым яго правоў. У ходзе абмеркавання выказваліся розныя пункты гледжання на гэты конт, але ў канчатковым выніку ўсе пагадзіліся, што прымяненне фізічных пакаранняў і выхаваўчых мер, якія зневажаюць дзіця - недапушчальнае. Бацькі выказалі зацікаўленасць ва ўдзеле ў падобных занятках. Наступная сустрэча запланавана на 21 сакавіка.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы