Дабрачынная арганізацыя 𝗖𝗔𝗥𝗜𝗧𝗔𝗦 𝗕𝗘𝗟𝗔𝗥𝗨𝗦 запрашае на працу каардынатара праекта для рэалізацыі праекта "YES! Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі".


Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас Беларусь сумесна з партнёрамі з Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у 2020 годзе распачало рэалізацыю міжнароднага гуманітарнага дабрачыннага праекта YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - «Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна-ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» ў мэтах павышэнне ўзроўню жыцця патрабуючых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў. Тэрміны рэалізацыі праекта - 36 месяцаў (01.01.2020 – 31.12.2022). Больш падрабязна аб праекце: http://caritas.by/be/120-ru/projects/yes/914-o-proekte-yes 


Мы працуем з грантавымі праектамі, якія з'яўляюцца ўнікальнымі ў сваім родзе, маюць высокую сацыяльную значнасць для ўсяго беларускага грамадства і людзей, якім мы дапамагаем. У той жа час нашы сацыяльныя праекты дазваляюць раскрыць патэнцыял супрацоўнікаў і паспрабаваць сябе ў розных прафесійных сферах.
Запрашаем у нашу каманду каардынатара праекта YES!

Зона адказнасці:
* Рэалізацыя праектаў, якія атрымалі фінансавую падтрымку, згодна з патрабаваннямі і ўмовам гранта;
* Каардынацыя дзейнасці каманды праекта;
* Удзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў, вядзенне і здача справаздачнай дакументацыі;
* Камунікацыя з замежнымі партнёрамі;
* Удзел і прэзентацыя арганізацыі на міжнародных мерапрыемствах;
* Усталяванне і рэгулярнае падтрыманне кантактаў з мэтавымі групамі і знешнімі спецыялістамі, вядзенне з імі дзелавой перапіскі; складанне кароткіх справаздач аб ходзе і прамежкавых выніках работ для вышэйшага кіраўніцтва і прапановы адносна павышэння іх эфектыўнасці.

Патрабаванні:
* Вышэйшая адукацыя і агульная граматнасць;
* Англійская мова не ніжэй intermediate (абавязкова!), веданне нямецкай будзе плюсам;
* Вопыт працы з рознымі праектамі;
* Веданне нормаў заканадаўства ў неабходнай сферы, асноўных прынцыпаў арганізацыі працэсаў і кіравання персаналам;
* Камунікабельнасць (уменне знаходзіць агульную мову з рознымі людзьмі, пераконваць, завязваць і падтрымліваць патрэбныя знаёмствы ў інтарэсах арганізацыі);
* Уменне апрацоўваць вялікія аб'ёмы разнастайнай інфармацыі, арганізоўваць і праводзіць складаныя перамовы, весці дзелавую перапіску;
* Веданне і валоданнекамп'ютарнымі праграмамі (Excel, Word, Power Point);
* Высокая арганізаванасць, адказнасць, уважлівасць, стрэсаўстойлівасць, здольнасць прымаць аптымальныя рашэнні ў нестандартных сітуацыях;
* Уменне працаваць у жорсткіх часовых рамках;
* Уменне выразна і лагічна выкладаць свае думкі;
* Вопыт распрацоўкі трэнінгаў, навучальных матэрыялаў і правядзення семінараў пажаданы;
* Вопыт правядзення перамоваў, складанне прэзентацый.

Мы прапануем:
* афіцыйнае працаўладкаванне;
* цікавую і дынамічную працу ў міжнароднай дабрачыннай арганізацыі;
* магчымасці для асобаснага і прафесійнага развіцця;
* поўная занятасць;
* магчымасць удзелу ў мерапрыемствах арганізацыі;
* новыя задачы і прафесійныя выклікі;
* поўны сацыяльны пакет.

Заработная плата 1 500 руб.

Калі Вам цікавая дадзеная вакансія, то дасылайце сваё рэзюмэ на эл. адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. - адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы