Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

Карытас Еўропа з'яўляецца абъяднаннем арганізацый Карытас на еўрапейскім кантыненце. Аб’яднаўшы 49 членаў з 46 еўрапейсіх краін, Карытас Еўропа з’яўляецца адным з асноўных сацыяльных інстытутаў у Еўропе.

Карытас Еўропа таксама з'яўляецца адным з сямі падраздзяленняў Карытас Інтэрнацыяналіс -  самай вялікай канфедэрацыі каталіцкіх дабрачынных арганізацый у свеце, накіраваных на скарачэнне беднасці і выступаючай за сацыяльную справядлівасць.

Карытас Еўропа накіроўвае сваю дзейнасць на вырашэнне праблем, звязаных з беднасцю, сацыяльнай ізаляцыяй і няроўнасцю, міграцыяй і г.д.

Таксама ўнутры арганізацыі няспынна вядзецца праца па абмене вопытам і умацавання супрацоўніцтва паміж краінамі-членамі Карытас Еўропа.

Дзейнасць Карытас Еўропа рэгулюецца Рэгіянальнай Канферэнцыя, якая складаецца з прадстаўнікоў ад кожнай арганізацыі і членам Выканаўчай Рады. Праца арганізацыі падтрымліваецца Сакратарыятам у Брусэлі.

Карытас Еўропа быў створаны і афіцыйна зарэгістраваны як самастойная арганізацыя у 1977 годзе.

Асноўныя накірункі працы:

  • Барацьба з беднасцю і сацыяльных адчужэннем
  • Праца з мігрантамі, эмігрантамі, бежанцамі
  • Гуманітарная дапамога
  • Арганізацыя і падтрымка сеткі арганізацый нацыянальных Карытас на Еўрапейскім кантыненце
  • Падтрымка структуры і развіцця стратэгіі арганізацый-членаў
  • Павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў
  • Арганізацыя дапамогі ў надзвычайных сітуацыях
  • Праца па тэмах ВІЧ і СНІД, дапамога інвалідам, састарэлым , самотным людзям і г.д.
  • Рэалізацыя сацыяльных праектаў і праграм


У Карытас Еўропа дзейнічаюць наступныя адзелы і камісіі:

1) Камісія па пытаннях сацыяльнай палітыкі

Камісія праводзіць рэгулярна міжнародныя форумы па сацыяльнай палітыцы, у якіх удзельнічаюць прадстаўнікі нацыянальных Карытас.

Створана працоўная група з прадстаўнікоў Нацыянальных Карытас, падпісана «Пагадненне аб партнёрстве з Еўрасаюзам па барацьбе з беднасцю і сацыяльных адчужэннем» на тры гады.

Сотні тысяч супрацоўнікаў і валанцёраў арганізацый Карытас па ўсёй Еўропе працуюць у рамках розных праектаў і праграм па прадастаўленні дапамогі якія жывуць у нястачы, бяздольным, бяздомным, рабочым мігрантам і эмігрантам.

Камісія цесна супрацоўнічае з прадстаўнікамі і камісарамі ЕС, якія адказваюць за пытанні сацыяльнай палітыкі ўнутры Еўрапейскай супольнасці. Гэта датычыцца, перш за ўсё, пытанняў арганізацыі сеткі мабільнай дапамогі пажылым і людзям з абмежаванымі магчымасцямі на дому «Home Care", працы па пытаннях ВІЧ, СНІД, (уключаючы прафілактыку, прапаганду здаровага ладу жыцця, арганізацыю працы для ВІЧ-інфіцыраваных). У камісіі СЕ ёсць група экспертаў, якая напрамую супрацоўнічае з Камісіяй па сацыяльнай палітыцы пры ЕС.


2) Камісія па працы з мігрантамі

Вельмі шмат увагі у працы “Карытас” надзяляецца праектам і праграмам па працы з мігрантамі і бежанцамі, асноўнай задачай якіх з’яўляецца дапамога, падтрымка ў працаўладкаванні, рашэнні юрыдычных пытанняў для тых сацыяльных груп, якія пакінулі сваю радзіму і жывуць у замежжы. 

Праграмы і праекты ўключаюць у сябе сацыяльныя кансультацыі, легалізацыю і юрыдычную дапамогу, падтрымку ў інтэграцыі ў грамадства асоб, якія знаходзяцца часова або пастаянна ў той, ці іншай краіне, дапамога ў арганізацыі рэ-інтэграцыі на радзіму.

Карытас дапамагае і каардынуе працу па праграмах з нацыянальнымі арганізацыямі, ажыццяўляе абмен і абмеркаванне інфармацыі, а таксама супрацоўнічае па дадзенай тэматыцы з наступнымі Камісіямі:

  • Камісія Біскупскай Канферэнцыі Еўрапейскага Супольнасці (COMECE)
  • Царкоўная Камісія па пытаннях мігрантаў у Еўропе (CCME)
  • Міжнародная Каталіцкая Камісія па міграцыі (ICMC)
  • Камісія па справах бежанцаў пры ААН (UNHCR)
  • Хрысціянская місія супраць гандлю жанчынамі (CAT)


3) Камісія па міжнароднаму супрацоўніцтву еўрапейскіх  Карытас

У рамках працы камісіі праводзіцца палітыка ўмацавання і пашырэння шэрагу арганізацый Карытас ўнутры самой арганізацыі Карытас Еўропы.

Створана дадатковая камісія, у якой працуюць 8 прадстаўнікоў арганізацый-членаў. Яны дапамагаюць кіраўніцтву Карытас Еўропа і ўсім краінам-членам атрымліваць поўную інфармацыю па сітуацыі, патрэбам, поспехам і праблемах нацыянальных арганізацый унутры Карытас Еўропы. Дзейнасць камісіі накіравана на дапамогу ў выкананні арганізацыямі стандартаў па менеджменце ў рэалізацыі праектаў. Аказваецца падтрымка па павышэнню кваліфікацыі, арганізацыі розных семінараў, трэнінгаў, гэтак жа павышэнню ўзроўню адміністравання і кіраўніцтва праектамі, працы з донарамі і збору сродкаў. Рэгулярна праводзяцца Форумы па менеджменце Карытас Еўропы, навучальныя семінары па адміністраванні і працы са сродкамі Еўрапейскага Фонду Салідарнасці, круглыя сталы.


4) Камісія па абароне і распаўсюджванні інфармацыі

Камісія актыўна працуе са СМІ. Асноўнай мэтай яе працы з’яўляецца стварэнне асаблівай культуры камунікацыі, выкарыстанні самых сучасных сродкаў камунікацыі ў дзейнасці Карытас як на агульнаеўрапейскім узроўні, так і на нацыянальных узроўнях. Штогод камісія праводзіць Форумы па камунікацыі, фандрейзингу (зборы сродкаў), дзе ўдзельнікі дзеляцца вопытам і лепшымі практыкамі ў сваёй дзейнасці.

Прадстаўнікі Камісіі рэгулярна сустракаюцца з Еўра-камісарамі, з прадстаўнікамі Еўрапарламента, ўдзельнічаюць ў арганізацыі і правядзенні Рэгіянальнай канферэнцыі Карытас Еўропы, а таксама Кангрэсу па пытаннях барацьбы з беднасцю ў Еўропе.


У 1995 годзе Карытас Беларусь стаў паўнапраўным членам Карытас Еўропы з правам голасу.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы