Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

Як і ва ўсім свеце, арганізацыя "Карытас" у Чэхіі аказвае сацыяльную дапамогу самым патрабуючым і бедным, а таксама тым, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі.  
Вельмі вялікая ўвага ў працы арганізацый  “Карытас” ў Беларусі і Чэхіі надаецца сумесным праграмам, прысвечаных дзецям. З іх найбольш значныя – летняе аздараўленне дзяцей і “Усынаўленне на адлегласці”.
Праект “Усынаўленне на адлегласці” дзейнічае з 1993 года дзякуючы дапамозе спонсараў з ўсёй рэспублікі. Гэтая праграма аб’ядноўвае сваёй апекай 6 краін, а гэта 30 тысяч дзяцей з самых бедных сямей. Падтрымка адукацыі асобных дзяцей ўключае ў сябе фінансаванне выдаткаў на адукацыю (навучанне у школе альбо ў ВНУ, набыццё школьных прылад, школьнай формы, у выпадку неабходнасці фінансаванне дадатковых заняткаў, пазакласных мерапрыемств і іншыя выдаткі, звязаныя з адукацыяй, а таксама аховай здароўя).
Штогод у праграмах летняга дзіцячага аздараўлення ў Чэхіі прымаюць удзел і беларускія дзеці. Адказныя за праект ставяць перад сабой задачу – расшырыць гарызонты тых дзяцей з сямей з цяжкім матэрыяльным становішчам, а асабліва з забруджаных пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС раёнаў Беларусі.

 

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы