У канцы каляндарнага года мы азірнуліся назад і ўзгадалі, што добрага было ў адыходзячым 2015-м!

Тэма “Карытас” на 2015 год: Выкараненне крайняй беднасці і голаду

Удвая скараціць лік людзей, якія жывуць менш чым на адзін даляр у дзень да 2015 года і ўдвая скараціць лік тых, хто галадае. Забеспечыць поўнай і прадукцыйнай занятасцюі годнай працай  ўсіх, уключаючы жанчын і маладых людзей- мэты “Карытас” на 2015 год.

Вялікапостныя рэкалекцыі супрацоўнікаў і валанцёраў "Карытас"

З 5 па 7 сакавіка ў цэнтры св. Лукі адбыліся вялікапостныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў і валанцёраў Дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Карытас” у Беларусі.  Трохдзённыя разважанні праводзіў кс. Яўген Учкуроніс, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў д. Дзярэчын (Гродзенская Дыяцэзія). Тэмай перажытых рэкалекцый “ГРЭХ (7 галоўных) - МІЛАСЭРНАСЦЬ (Пакаянне)”.

Сустрэча партнёраў “Карытас” у Аўстрыі

Па традыцыі кожныя 2 гады аўстрыйская арганізацыя «Карытас» Лінц праводзіць сустрэчу партнёраў «Карытас» з розных краінаў свету, падчас якой абмяркоўваюцца асноўныя накірункі работы арганізацыі. У гэтым годзе «Карытас» Лінц адзначаў 25-годдзе сваёй дзейнасці, таму чарговая сустрэча партнераў “Карытас” адбылася 21-24 чэрвеня менавіта ў Аўстрыі, у горадзе Лінц.

Сустрэча паміж прадстаўнікамі Каталіцкага касцёла і прадстаўнікамі Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці

15 мая ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў г. Мінску адбылася сустрэча паміж прадстаўнікамі Каталіцкага касцёла і прадстаўнікамі Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці. Падчас сустрэчы быў прэзентаваны праект новага Дэкрэта і палажэння пра атрыманне і рэгістрацыю замежнай бязвыплатнай дапамогі. Пры складанні дадзенага нарматыўнага дакумента былі ўлічаны прапановы і пытанні  з боку Каталіцкіх арганізацый, што займаюцца дабрачыннай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь.

Прадстаўнікі “Карытас” у Беларусі паўдзельнічалі ў міжнародным кангрэсе “Renovabis”

З 2 па 4 верасня ў Баварскім Фрайзінгу прадстаўнікі Нацыянальнага і Мінска-Магілеўскага “Карытас” прымалі ўдзел у 19 Міжнародным кангрэсе "Рэнавабіс".  Сёлета кангрэс быў прысвечаны моладзі Ўсходняй Еўропы, яе клопатам, а таксама перспектывам ў жыцці і ў веры. Мэтай кангрэса было абмеркаванне палітычных, эканамічных і рэлігійных абставін, у якіх жыве моладзь Ўсходняй Еўропы.

На пасаду дырэктара “Карытас” Мінска- магілёўскай архідыяцэзіі прызначаны бр. Андрэй Жылевіч

З 1 кастрычніку 2015 г. дырэктарам архідыяцэзіяльнага “Карытас” стаў бр. Андрэй Жылевіч OFMCap.  Імша падзякі былому дырэктару “Карытас” Мінск, кс. Аляксандру Фаміных, адбылася ў капліцы цэнтра св. Лукі. На св. Імшу сабраліся супрацоўнікі і валанцёры “Карытас”, каб падзякаваць Богу за ахвярнае служэнне кс. Аляксандра на працягу 6 год.

Змены ў Нацыянальным “Карытас”

1 лістапада завяршыў сваё служэнне на пасадзе дырэктара Нацыянальнага “Карытас” кс. Віктар Гайдукевіч. Новым дырэктарам быў прызначаны кс. Віталій Дабраловіч, які з 2006 году быў дырэктарам “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі.

Сустрэча падзякі  Алаізу Шмігельту

24 лістапада адбылася сустрэча падзякі Алаізу Шмігельту. На сустрэчы сабраліся дырэктары і  супрацоўнікі кожнага аддзялення “Карытас”. Бо кожнаму было за што выказацбпадзяку спадару Шмігельту. На сустрэчы таксама прысутнічаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, і былыя дырэктары Нацыянальнага і Мінска-Магілёўскага “Карытас”- кс. Віктар Гайдукевіч і кс. Аляксандр Фаміных.

Семінар для валанцёраў “Карытас” правялі прадстаўнікі Мальтыйскай службы дапамогі

У цэнтры св.Лукі, пры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, праходзіў семінар для валанцёраў. З кожнага аддзялення “Карытас” прыехалі маладыя людзі, каб разам яшчэ раз разабрацца ў тым, кім ёсць хрысціянскі валанцёр, як ён павінен  працаваць і навучыцца аказвацьдапамогу найбольш патрабуючым у сваім штодзённым жыцці.

Акцыя “Свет у дотыку”

Да міжнароднага дня людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Карытас” разам з АТ “БелАПДііМі” і праграмай “Мівія” зладзіў акцыю для прадстаўнікоў СМІ. Акцыя праходзіла пад назвай “Свет у дотыку”. Назва была абрана не выпадкова, таму што усім прысутным было прапанавана адчуць сабе ў абставінах, у якіх кожны дзень знаходзяцца людзі пазбаўленыя зроку.

Калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас” з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам

17 снежня супрацоўнікі і валанцёры “Карытас” сабраліся ў цэнтры св. Лукі на аплатковую сустрэчу. Падчас сустрэчы былі падведзены вынікі працы “Карытас” за 2015 год, а таксама ўсе прысутныя падзяліліся адзін з адным сімвалічнай аплаткай. Дзелячыся аплаткай прысутныя дзякавалі за сумесную працу і скаладвалі віншаванні са святам Божага Нараджэння.

Калядная акцыя “Карытас”

Напярэдадні свята Божага Нараджэння супрацоўнікі і валанцёры “Карытас” зладзілі дабрачынную акцыю. Калядная дабрачынная акцыя праходзіла на тэрыторыі Чырвонага Касцёла. Кожны дыяцэзіяльны “Карытас” прадставіў вырабы, якія яны зрабілі разам з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Сродкі, якія былі сабраныя падчас гэтай акцыі пайшлі на падтрымку і рэалізацыю дабрачынных праектаў “Карытас”.

Няхай у гэтым годзе ласка Пана няспынна будзе з вамі! Дзякуй, што былі з намі! 





Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы