Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

16 лютага 2021 г. на базе Дзяржынскага тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў трэнінг на тэму: "Рэальная бяспека дзяцей ў віртуальнай прасторы".

Удзельнікі трэнінгу - супрацоўнікі ДУ "Дзяржынскі ТЦСАН", ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", ДУА "Негарэльская сярэдняя школа №1", ДУА "Негарэльская дзіцячая музычная школа мастацтваў", ДУ "Дзяржынскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці", ДУА "Станькаўская дзіцячая музычная школа", УЗ "Дзяржынская ЦРБ" і РМ "ДКТ Карытас" ККББ сумесна з трэнерам Маргарытай Прахінай, экспертам грамадскага аб'яднання "Дзеці - не для гвалту" абмеракавалі пытанні, звязаныя са знаходжаннем непаўналетніх дзяцей ў кіберпрасторы і магчымасць перасцярогі ад існуючай небяспекі. Спачатку ўдзельнікі трэнінгу ў малых групах рыхтавалі прэзентацыі на тэму: "Нябяспека дзяцей у Інтэрнэце", "Чаму дзеці аддаюць перавагу віртуальнаму свету перад реальным?" і "Чым часцей за ўсё дзеці інтарасуюцца ў Інтэрнэце?". Пасля прайшла дыскусія на тэму: "Сацыяльныя сеткі - дабро ці зло". У завяршэнні былі выпрацаваны рэкамендацыі для дзяцей, для бацькоў і спецыялістаў. Ксёндз Віталій Дабраловіч, дырэктар Карытас Беларусь, уручаючы сертыфікаты ўдзельнікам , выказаў спадзяванне, што атрыманая падчас трэнінгу інфармацыя будзе мультыпліцыравана і прынясе добрыя вынікі.
#CaritasBelarus

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы