Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

8 верасня 2020 г. прайшла міжнародная інфармацыйная сустрэча Карытас Беларусь з партнёрамі ў фармаце ZOOM-канферэнцыі. Сустрэчу адкрыў Прэзідэнт Карытас Еўропа мансеньёр Міхаэль Ландау, які сардэчна прывітаў усіх прысутных і выказаў сваю салідарнасць з беларусамі.

"Вядома ж мне прыемна было б бачыць усіх вас асабіста, - сказаў ён, - аднак за адсутнасцю такой магчымасці віртуальны дыялог для нас – гэта цудоўная магчымасць звязацца і пачуць з першых вуснаў ад вас аб той працы, якая праводзілася за апошнія месяцы, а таксама аб вашых надзеях і аб вашых трывогах, звязаных з дзейнасцю ў наступныя месяцы. Калі ласка, памятайце, што ў нашых малітвах, нашых думках мы заўсёды разам, асабліва з прадстаўнікамі Карытас Беларусь ва ўсіх дыяцэзіях. Мы памятаем пра вас у малітвах у сувязі з няпростай сітуацыяй, якая склалася ў вашай краіне. Ад імя Карытас Еўропа дазвольце мне выказаць нашу блізкасць да вас. Хачу падзякаваць вам за тое, што вы пастаянна звязваліся з намі і інфармавалі нас аб тых рэаліях, у якіх вам цяпер даводзіцца жыць... Калі ласка, ведайце, што сумесна з Папам Францішкам мы прыкладаем усе малітоўныя намаганні для таго, каб наша Каралева Свету ізноў магла ўзяць пад апеку ўвесь беларускі народ.

Сёння я знаходжуся ў Брусэлі, тут запланавана наша сустрэча з Марыяй Нюман, Генеральным сакратаром Карытас Еўропа, а таксама з іншымі прадстаўнікамі кіраўніцтва, для абмеркавання далейшага плана дзеянняў. Зараз, калі Карытас Еўропа распрацоўвае новыя рамачныя патрабаванні на 2021-2028 год, для нас вельмі важна пачуць вас з першых вуснаў для таго, каб аказаць дапамогу ўсім тым, хто жыве ў нястачы. Вялікі дзякуй за вашу працу і за вашае сяброўства, жадаю вам усім Божага благаслаўлення ў гэтыя няпростыя часы. Няхай Бог бласлаўляе вас і вашу працу!»

Генеральны сакратар Карытас Еўропа Марыя Нюман падзякавала кіраўніцтву Карытас Беларусь за запрашэнне партнёраў на гэтую важную сустрэчу і далучылася да слоў падтрымкі ад Прэзідэнта Карытас Еўропа. "Калі ласка, памятайце, - адзначыла яна, - што праца Генеральнага сакратара складаецца ў падтрымцы вас, таму ніколі не марудзьце са зваротам аб дапамозе. Мэта нашай сённяшняй сустрэчы - пачуць вас, але заўсёды памятайце, што вы - у нашых малітвах ... Цяпер вы знаходзіцеся менавіта ў той сітуацыі, калі выконваеце саму сутнасць Евангелля, сутнасць нашай місіі"»

Дырэктар Нацыянальнага Карытас кс. Віталій Даброловіч пазначыў, як ажыццяўляецца дзейнасць РМ «ДКТ Карытас» ККББ у краіне ў існуючых умовах. Затым дырэктары Карытас Віцебск, Карытас-Міласэрнасць Гомель, Карытас Мінск і Карытас Пінск азнаёмілі прысутных на сустрэчы з праведзенай за апошні час дзейнасцю ў дыяцэзіяльных Карытас у Беларусі.

Прысутныя на інфармацыйнай анлайн-сустрэчы партнёры абмеркавалі дзейнасць Карытас у Беларусі за апошнія месяцы, падзяліліся планамі на будучыню, а таксама выказалі надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.

Апошняе на блогу

Гісторыя з жыцця. "Абдымкі: гісторыя валанцёра "Карытас" з Грузіі»

Аднойчы некалькі валанцёраў вырашылі зрабіць добрую справу - дапамагчы тым, хто мае патрэбу ў гэтай дапамозе ў першую чаргу. Яны выйшлі на вуліцы і паглядзелі вакол: вось яны - хто сядзеў па кутах, хто ляжаў на падлозе... Бяздомныя.

Падрабязней...

Аддзяленні Карытас і пункты сацыяльнага служэння

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы