Мінулы раз, размаўляючы аб пачатках сацыяльнага вучэння, мы адзначылі, што Касцёл заўсёды шукаў адказ на  актуальныя для грамадства пытанні. І таксама казалі пра тое, што існуе памылковае  меркаванне, што першая сацыяльная энцыкліка палажыла пачатак сацыяльнай дактрыне Касцёла. Насамрэч Касцёл заўсёды, ад самага пачатку,  шукаў адказы на сацыяльныя пытанні.

Сёння мы паразважаем пра першы сацыяльны дакумент Апостальскай сталіцы, яго важнасць, кантэкст і атрыманы рэзананс.

 


Калі і чаму ўзнік?
У канцы ХІХ стагоддзя, адказваючы на выклікі часу, Папа Лявон ХІІІ піша энцыкліку “Rerum novarum” (“Аб новых рэчах” (1891), публікацыя якой сапраўды сталася гістарычнай падзеяй.
Бачачы страшную беднасць і тыя ўмовы, у якіх жылі працоўныя той эпохі, а таксама жадаючы абараніць годнасць чалавечай асобы і  яе правы, Касцёл не мог не выказаць сваю пазіцыю і застацца па-за сацыяльнымі праблемамі.

Упершыню дакумент Апостальскай Сталіцы прапаноўваў глабальную візію сацыяльных праблем эпохі, робячы асаблівы акцэнт на тагачаснае становішча рабочых і заклікаючы адпаведныя інстытуты – Касцёл, дзяржаву і асацыяцыі працоўных (прафсаюзы) адыграць сваю канкрэтную ролю ў гэтым пытанні.

Аб чым?
Лявон ХІІІ меў адвагу звярнуць увагу ўсяго сусвету на праблему беднасці і несправядлівасці шматлікіх рабочых, жанчын, дзяцей і прапанаваў умяшанне Касцёла, дзяржавы і асацыяцый у рашэнне гэтага пытання.

Коратка кажучы: энцыкліка прысвечана становішчу працоўнага класа, так званаму сацыяльнаму пытанню.

Касцёл, нагадваў Папа, мае маральны аўтарытэт спрыяць справядлівасці, дзяржава абавязана па закону абараняць правы працоўных і падтрымліваць закон аб асацыяцыях ( прафсаюзах). Апошнія  са свайго боку павінны аб’ядноўваць рабочых у абароне іх правоў і супрацьстаяць несправядлівасці, беднасці і нечалавечым умовам працы.
Энцыкліка адкрыта крытыкуе злоўжыванні ліберальнага капіталізму і ілюзіі сацыялізму той эпохі.


Каманда аўтараў. А хто эксперты?
Некалькі слоў пра аўтара: Вінчэнца Джоакіна Печы, які пасля выбару на пасад св. Пятра выбраў сабе імя Лявон ХІІІ, італьянец, атрымаў цудоўную адукацыю ў езуітаў, святарскае пасвячэнне атрымаў у 1837 годзе, пасля доўгі час знаходзіўся на папскай дыпламатычнай службе. Выконваў абавязкі паскага легата ў Бэнэвэнтa (Італія), а атрымаўшы 1843 годзе біскупскае пасвячэнне, стаў  папскім нунцыем у Брюсэлі. Быў абраны Папам у 1878 годзе.
Маючы багаты пастырскі вопыт, Пантыфік бачыць безну, якая прасціраецца паміж Касцёлам і сучасным светам і пачынае шукаць адказы на выклікі часу, пацвярджэннем чаму з’яўляюцца сацыяльныя дакументы і першая энцыкліка па сацыяльным пытанні.

Даследчыкі адзначаюць той факт, што сам падыход  да праблемы ў папскім дакуменце базуецца на тэалагічнай рэфлексіі над пытаннем і глыбокім сацыяльным аналізе. Па апошнім можна беспамылкова распазнаць вельмі кампетэнтны уклад навукоўцаў у сацыяльных навуках і гісторыкаў.
Адметным таксама з’яўляецца той факт, што для працы над энцыклікай былі пакліканы міжнародныя эксперты, каб унесці свой уклад праз даследваннні і навукова-практычны падыход да напісання  дакумента.


Важнасць дакумента
Энцыкліка “Rerum novarum”  сапраўды сталася знакавай падзеяй канца ХІХ стагоддзя. Хаця таксама нельга сказаць, што гэта энцыкліка з’явілася спантанна, лепш сказаць, што з’яўленне такой экнцыклікі сталася вынікам багатага і доўгага вопыту ў развіцці навучання і сацыяльнага мыслення.

Гістарычную важнасць энцыклікі адлюстроўвае і той факт, што гадавіна яе выхаду звычайна адзначаецца  Касцёлам. Папы пісалі энцыклікі, у назве адлюстроўваючы, колькі год мінула з першай сацыяльнай энцыклікі (“Centesimusannus” Яна Паўла ІІ – у стагоддзе энцыклікі) “Quadragesimo anno” у  1931 годзе Пія ХІ (у саракавую гадавіну), а таксама ўзгадвалі яе ўжо ў  тэксце сваіх энцыклік (“Pacem in terrіs” Ян XXIII, 1963 год) 

Хочу помочь

Хочу стать волонтером

Прошу помочь