Projects

Адукацыйныя праграмы

Мы разумеем, што мэтазгодна і лепш, часам, паглядзець на вопыт замежных калег, выслухаць іх рады і навучыцца і навучыць лепш працаваць тут, у нашай краіне. Таму, “Карытас” робіць акцэнт на адукацыйныя праграмы і часта праводзіць семінары, заняткі, канферэнцыі па актуальным праблемам.

Read more ...

Нашы праекты

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Read more ...

Для тых, хто апынуўся у складанай жыццёвай сітуацыі

Арганізацыя “Карытас” па ўсім свеце робіць асаблівы акцэнт на гэтую сацыяльную групу. У Беларусі таксама існуе вельмі шмат ініцыятыў: гэта і праект “Кухня на колах” – дастаўка абедаў дадому бедным, пажылым і хворым людзям, і праект “Кухня для бяздомных”, дзе штодзенна гарачае харчаванне атрымліваюць 200  чалавек і сацыяльная аптэка, дзе штогод атрымлівае дапамогу вялікая колькасць людзей.

Read more ...

Праекты для бедных, самотных і пажылых людзей

Адзін з праектаў, што злучае амаль усе “Карытас” Беларусі – гэта стварэнне на базе сацыяльных цэнтраў і цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дадатковых магчымасцяў для дзейнасці і  для дапамогі людзям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Read more ...

Праекты для хворых і людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Праз  матэрыяльную і духоўную дапамогу мы таксама падтрымліваем людзей гэтай катэгорыі ва ўсіх дыяцэзіях. Напрыклад, у “Дзіцячым пансіёне ў Бараўлянах аказваецца дапамога дзецям х анкалагічнымі захворваннямі, прадстаўляючы пражыванне для такіх дзетак і іх блізкіх, а таксама праводзіцца сацыяльна-псіхалагічная дапамога падтрымка бацькоў і дзетак з анкалагічнымі захворваннямі.

Read more ...

Праекты для дзяцей

Аздараўленне дзяцей

Пры дапамозе замежных партнёраў для соцен дзяцей штогод ладзяцца культурна-адукацыйныя праграмы са шматдзетных, бедных сямей і дзяцей- сірот у розных краінах свету – Польша, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, а таксама Карытас арганізоўвае “Канікулы з Богам” і на тэрыторыі нашай краіны)

Read more ...

How to help

Become a volunteer

If you need help