Адзін з праектаў, што злучае амаль усе “Карытас” Беларусі – гэта стварэнне на базе сацыяльных цэнтраў і цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дадатковых магчымасцяў для дзейнасці і  для дапамогі людзям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Напрыклад, адзін з праектаў, які дзейнічае з 2003 года – дзякуючы успамозе  партнёрам пабудаваныя парнікі, дзе працуюць маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Галоўнай мэтай гэтага праекта з’яўляюцца іх працаўладкаванне, сацыялізацыя ў грамадстве, рэалізацыя здольнасцей, інтэграцыя і адаптацыя.

Тут жа, у Цэнтрах маецца кампутарны клас, дзе маладыя людзі з абмежаванымі здольнасцямі набываюць навыкі працы на кампутары.

У Цэнтрах адчынена і працуе пральня. Пажылым грамадзянам і інвалідам, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні, мыццё бялізны робіцца бясплатна.

З мэтай больш поўнага ахопу сацыяльным абслугоўваннем грамадзян і сем’яў, што знаходзяцца ў цяжкой жыццёвай сітуацыі, у першую чаргу тых, якія жывуць у сельскай мясцовасці, а таксама для арганізацыі сацыяльных паслуг маламаёмасным катэгорыям насельніцтва адчынены сацыяльная цырульня, майстэрня па рамонце абутку, парасонаў і вырабе ключоў.


Праект “Сацыяльная кансультацыя”

Сацыяльная кансультацыя Карытас Гродна працуе 4 дні на тыдзень, прымаючы кожнага, каму неабходна дапамога. Пасля размовы з супрацоўнікам Карытас, патрабуючыя атрымліваюць накіраванне альбо ў пункт выдачы гуманітарнай дапамогі альбо ў Сталовую для бедных, альбо да ўдзелу ў іншым праекце арганізацыі.


Сталовая для бедных

У сталовай для бедных гарачы суп з хлебам атрымліваюць каля 100 чалавек штодзенна. Хлеб з маргарынам на вячэру кожны дзень атрымліваюць каля 200 чалавек. Працуюць у сталовай сёстры назарэцянкі. Праект мае сваю ўжо доўгую гісторыю і традыцыю і ажыццяўляецца з 1996 года.

Праект “Дом міласэрнасці”

У Доме Міласэрнасці сясцёр ордэна Маці Тэрэзы ў Гомелі функцыянуе сацыяльная сталовая для бяздомных. Сталовую наведваюць 5 разоў на тыдзень 120 – 140 чалавек (зімой) і 80 – 100 чалавек (летам). Таксама існуе прытулак для часовага прабывання бяздомных (27 – 38 чалавек). Патрабуючыя атрымліваюць кваліфікацыйную дапамогу па аднаўленні дакументаў, праў на жыллё і працу, што дапамагае іх далейшай інтэграцыі ў грамадства. 


Сацыяльны аптэчны пункт

Пункт працуе 3 гадзіны у дзень, 4 дні на тыдзень. Супрацоўнікі аптэчнага пункта – валанцёры Карытас, якія маюць медыцынскую адукацыю. У розныя гады пункт абслугоўвала ад 4 да 6 медыкаў. Штогод аптэчны пункт у Гродна наведваюць каля 2000 чалавек. Праект таксама маю сваю доўгую гісторыю і існуе з 1994 года.


“Дыялог: аб перажытым – з любоўю да роўнага”

Праект накіраванны на аказанне сацыяльнай і псіхалагічнай падтрымкі пажылым людзям з абмежаванымі магчымасцямі, а асабліва ў мінулым вязням таталітарных рэжымаў. Адна з галоўных мэтаў праекта – рэалізацыя унутранага патэнцыялу, гарманізацыя эмацыянальнага стану, усведамленне сваёй годнасці і значнасці для пераадольвання ізаляванасці ў грамадстве вышэйузгаданых катэгорый. Гэтыя мэты здзяйсняюцца праз арганізацыю адпачынку, святаў,  семінараў з трэнерам-псіхолагам, экскурсій, конкурсаў і г.д.


“Бабулі для ўнукаў”

Група валанцёраў Карытас ( 18 жанчын пенсіённаяга ўзросту) кожны аўторак збіраюцца ў будынку Карытас Гродна і вяжуць цеплыя рэчы для дзяцей з бедных сямей з матэрыялаў, прадстаўленых Карытас.

Праект “Любоў да бліжняга”

Праект «Любоў да бліжняга» рэалізуецца ў псіхіятрычных бальніцах і дамах-інтэрнатах для псіханеўралагічных хворых, у якіх знаходзяцца на лячэнні ці пастаянна пражываюць людзі з парушэннямі псіхікі.

Мэта дадзенага праекта – паляпшэнне ўмоваў прабывання і побыту хворых, стварэнне для іх эстэтычнага камфорту, набліжанага да атмасферы хатняй абстаноўкі.

Працуючы ў межах гэтага праекта, Карытас Віцебскай дыяцэзіі дапамагае псіхіятрычным бальніцам і псіханеўралагічным дамам-інтэрнатам адзеннем, абуткам, бялізнай, мэбляй, посудам, прадметамі гігіены, падарункамі да свята Божага Нараджэння, ажыццяўляе рамонт памяшканняў, праводзіць семінары для работнікаў.

 

How to help

Become a volunteer

If you need help