Рэлігійная місія "Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі
Дырэктар - ксёндз Раман Рачко
230025 г. Гродна, вул. К. Маркса, 4
тэл. +375 (15) 275 34 12
факс +375 (15) 275 34 11
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
1990 год можна лічыць годам пачатку працы па праектах Карытас Гродзенскай дыяцэзіі, у гэтыя гады ў адрас каталіцкіх супольнасцяў і парафій вобласці сталі паступаць першыя гуманітарныя грузы, якія размяркоўваліся сярод патрабуючых Гродзенскай дыяцэзіі. На працягу чатырох гадоў Карытас працаваў у межах парафій. Толькі 24 сакавік 1994 г. Карытас атрымаў афіцыйную рэгістрацыю Дыяцэзіяльнай грамадскай дабрачыннай арганізацыі.
Асноўнай задачай Карытас была каардынацыя дабрачынных праграм Каталіцкага Касцёла на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. На працу запрашаліся валанцёры розных прафесій і кваліфікацый для аказання дапамогі ў стварэнні функцыянальнай структуры і наладжанай матэрыяльна - тэхнічнай базы арганізацыі. У 1994 былі адкрыты офіс "Карытас", сацыяльны цэнтр па размеркаванні гуманітарнай дапамогі і дабрачынная аптэка. Дапамога і гуманітарныя грузы паступалі ў той час ад ахвярадаўцаў з Аўстрыі, Даніі, Германіі, Ірландыі, Польшчы і ЗША.
Першым дырэктарам Карытас быў вікарый гродзенскага катэдральнага касцёла ксёндз Анатоль Маркоўскі. Пазней яго змяніў на гэтай пасадзе пробашч касцёла з Навагрудка ксёндз Антоні Дзям'янка, які ў цяперашні час з'яўляецца біскупам Пінскай дыяцэзіі і старшынёй Рады пра Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі па справах дабрачыннасці, міру і справядлівасці . У 1999 - 2000 гады абавязкі дырэктара "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі выконваў кс. Рычард Якубец, пробашч парафіі ў горадзе Масты, яго змяніў пазней пробашч парафіі Гродна - Паўднёвы ксёндз Антоні Абухоўскі, ён працаваў да 2005 года.
У цяперашні час дырэктарам "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі з'яўляецца ксёндз Віталій Дабраловіч.
З першых дзён сваёй дзейнасці "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі цесна супрацоўнічаў з сёстрамі Інстытута Шанштацкіх сясцёр Брыгітай Бялай, Францішкай Ожэл і Марыяй Асінскай. Яны паспяхова выконвалі функцыю намесніка дырэктара ў пытаннях замежных сувязяў і кантактаў з замежнымі арганізацыямі. З 2004 па 2009 гады гэтую пасаду займала сястра Эгілія Паўліш.
У 1999 арганізацыя "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі прайшла перарэгістрацыю і атрымала статус дабрачыннага каталіцкага таварыства, якое дзейнічае на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.
Пачынаючы з 1992 года "Карытас" арганізоўваў паездкі дзяцей на аздараўленчы адпачынак у Аўстрыю і Польшчу. Першы лагер адпачынку для дзяўчынак на беларускай тэрыторыі быў створаны ў вёсцы Ішчэльна Шчучынскага раёна. У 1997 была створана новая зона адпачынку для дзяцей пад Лідай у вёсцы Нецеч. У лагеры могуць адпачываць у першую чаргу дзеці з малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў. Праект ажыццяўляецца з 1997 года.
Пачынаючы з 1998, "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі дапамагаў у арганізацыі акцыі адпачынку «Канікулы з Богам» ў некалькіх парафіях дыяцэзіі. Дзякуючы гэтай працы больш за 1000 дзяцей могуць праводзіць у рамках праекта вясёлыя і духоўнанасычаныя летнія канікулы.
З 1996 "таварыства "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі разам з законнымі сёстрамі - назарэцянкамі арганізавалі сталовую для малазабяспечаных грамадзян. Штодня больш за 105 патрабуючых асоб могуць атрымаць бясплатна гарачы суп з хлебам і больш за 200 чалавек хлеб з маргарынам на вячэру.
Пачынаючы са снежня 1995 года, "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі выпускаў штоквартальна часопіс «Misericordia», які з 2000 года выдаваўся пад кіраўніцтвам РМ «ДКТ Карытас» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса на працягу ўсіх гадоў была Ларыса Міхайлік.
"Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі вядзе шэраг дабрачынных праектаў, заўсёды імкнецца працягнуць руку дапамогі і адгукнуцца на заклік падтрымаць шматдзетныя сем'і, дзяцей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, адзінокіх пажылых грамадзян, пенсіянераў і бяздомных.
Штогод больш за 2000 маючых патрэбу грамадзян наведваюць сацыяльны аптэчны пункт і могуць бясплатна атрымаць перавязачны матэрыял, неабходныя медыкаменты. Праект працуе з 1994 года, у розныя гады аптэчны пункт абслугоўвала ад 4 да 6 медыкаў. "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі актыўна супрацоўнічае з парафіямі, школамі, адукацыйнымі ўстановамі, дабрачыннымі фондамі і аб'яднаннямі, дапамагае бальніцам.
З першых дзён сваёй дзейнасці разам з матэрыяльнай дапамогай дабрачыннае каталіцкае таварыства "Карытас" аказвае і духоўную падтрымку, вядзе праз сацыяльную кансультацыю прыём грамадзян, арганізуе адукацыйныя экскурсіі для дзяцей і моладзі, падтрымлівае людзей у цяжкай жыццёвай сітуацыі, займаецца сацыяльным суправаджэннем зняволеных і прафілактыкай правапарушэнняў, арганізуе адукацыйныя праграмы для павышэння кваліфікацыі сваіх супрацоўнікаў і валанцёраў.