Папская рада Cor Unum («Адзіным сэрцам») (лац. Pontificium Consilium Cor Unum) – дэкастэрыя Рымскай курыі. Савет быў заснаваны папам рымскім Паўлам VI 15 Ліпеня 1971 г. і знаходзіцца ў Палацы Пія Х у Ватыкане.
Місія рады – клопат ад імя ўсяго Каталіцкага Касцёла аб патрабуючых, каб пашыралася братэрства паміж людзьмі і абвяшчалася Любоў Хрыста.
Місія выконваецца праз гуманітарныя выратаваўчыя аперацыі пасля стыхійных катастроф, аказваючы міласэрнасць і заахвочваючы супрацоўніцтва і каардынацыю іншых каталіцкіх арганізацый.
Рада складаецца з 41 члена і 3 дарадцаў, усе прызначаюцца на пяцігадовы тэрмін і таксама ёсць пастаянны штат, які складаецца з 8 служачых.
З 2010 года старшыня рады - кардынал Рабэр Сара;