«Карытас Інтэрнацыяналіс» з'яўляецца канфедэрацыяй 164 рэгіянальных арганізацый, якія працуюць  больш чым у 200 краінах свету і дапамагаюць людзям незалежна ад іх веравызнання, расы і палітычных поглядаў у раёнах бедстваў, прыродных катастроф, у выпадках голаду, хвароб і эпідэмій, а таксама гарачых кропак планеты.

Супрацоўнікі і валанцёры Карытас звычайна працуюць падчас і пасля катастроф, несучы адказнасць за тых, хто згубіў усё.

Калі здараюцца аварыі, прыродныя катастрофы, а таксама ў выпадку, калі ў той ці іншай кропцы свету няма мясцовых рэсурсаў для аказанні дапамогі, Карытас Інтэрнацыяналіс звяртаецца да ўсіх нацыянальных арганізацый Карытас з заклікам аказання хуткай і канкрэтнай дапамогі.

У Карытас па ўсім свеце працуюць 440 тысяч супрацоўнікаў и 625 тысяч валанцёраў.

Гісторыя Карытас пачалася ў нямецкім горадзе  Фрэйбургу (Германія) у 1897 годзе.

Далей былі створаны нацыянальныя арганізацыі "Карытас" у Швейцарыі (1901) і ЗША (1910).

У ліпені 1924 года на  Сусветным Эўхарыстычным Кангрэсе ў Амстэрдаме 60 дэлегатаў з 22 краін вырашылі стварыць Канфедэрацыю са штаб-кватэрай арганізацыі ў Швейцарыі.   У 1928 годзе на агульнай канферэнцыі канфедэрацыі было прысвоена назва "Caritas Catholica». Сустрэчы праходзілі рэгульна  да самага  пачатку другой сусветнай вайны. Пасля вайны праца Карытас была адноўлена толькі ў 1947 годзе, у гэты перыяд былі праведзены дзве канферэнцыі ў Люцэрне з мэтай садзеяння і каардынацыі намаганняў па рэарганізацыі структуры "Карытас". Праца атрымала далейшае адабрэнне на міжнародным узроўні, самым важным прадстаўніцтвам Карытас Інтернацыяналіс з'яўляецца прадстаўніцтва  ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Найважнейшым этапам на шляху стварэння канфедэрацыі “Карытас” можна лічыць 1950, у гэтым годзе быў створаны саюз арганізацый Карытас. Прытрымліваючыся прапаноў і па ініцыятыве арцыбіскупа Манціні, будучага Папы Паўла VI  быў праведзены так званы «вучэбны тыдзень» у Рыме, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі з 22 краін. Адной з мэтаў сустрэчы была дыскусія і вывучэнне праблем працы Карытас. Вынікам дадзенай сустрэчы з'яўляецца стварэнне Міжнароднай Канферэнцыі па дабрачыннасці.

У снежні 1951 пасля зацвярджэння статута Апостальскай Сталіцай, была праведзена першая Генеральная Асамблея Канфедэрацыі «Карытас». Краіны-арганізатары і заснавальнікі - гэта прадстаўнікі 13 краін, дзе ўжо дзейнічалі Нацыянальныя арганізацыі Карытас: Бельгія, Канада, Данія, Францыя, Германія, Галандыя, Італія, Люксембург, Партугалія, Іспанія, Швейцарыя і ЗША.

Хочу помочь

Хочу стать волонтером

Прошу помочь