Сёння, у Дзень Маці, у нашай рубрыцы аб святых хочам звярнуць ўвагу на жанчыну, якая сталася святою менавіта праз сваё мацярынства, чыю самаахвярнасць Ян Павел ІІ назваў  прыкладам любові да зачатага  жыцця.  Італьянка Джана Бэрэта Мола – актыўная каталічка, урач, маці 4 дзяцей, якая дала жыццё ахвяраваўшы сваім. 

Нарадзілася Джана Бэрэта Мола ў 1922 годзе ў Мілане ў веруючай сям'і. Скончыла медыцынскі універсітэт, стала хірургам, а пасля атрымала кваліфікацыю педыятра . Сваю прафесію параўноўвала са святарскім служэннем: “Мы, медыкі, дакранаемся да Хрыста праз нашых пацыентаў. У кожным пакутуючым жыве Хрыстус”. Яна была актыўнай хрысціянкай і шмат дапамагала ў дабрачыннай місіі Касцёла .

Петра Мола пазней прызнаецца ва ўспамінах, што з першага погляду і знаёмства з Джанай захацеў з ёй застацца назаўсёды. Джанна адказала на пачуцці Петра і нарачоныя пачалі рыхтавацца вельмі сур’ёзна і з ўсёй адказнасцю да сакрамэнту шлюбу.
“Дарагі Петра! Ведаеш, я хачу бачыць цябе шчаслівым і ведаць аб гэтым. Скажы, якой я павінна быцть і што мне трэба рабіць, каб гэтага дасягнуць. Я вельмі Давяраю Богу і ўпэўнена, што Ён дапаможа мне быць годнай нарачонай для цябе” – чытаем ў лістах Джанны да Петра яшчэ перад шлюбам.

 У1955 годзе яны ўзялі шлюб Абодва бачылі ў сакрамэнце сужэнства цудоўны дар Бога і жадалі жыць па Яго волі. Джана заказала незвычайна прыгожую шлюбную сукенку, бо спадзявалася, што як некалі яе маці, аднойчы пашые арнат з гэтай прыгожай тканіны, калі яе сын стане святаром.

«Джанна была цудоўнай жанчынай, - успамінаў яе муж Петра Мола, – прыгожай, добрай, інтэлігентнай. Заўсёды з усмешкай,  сучасная і элегантная, яна вельмі любіла вандраваць, катацца на лыжах, асабліва любіла горы. Захаплялася музыкай, тэатрам. У гэтым няма нічога асаблівага, акрамя аднаго: усё яе жыццё было напоўнена верай.”
 

Яны былі вельмі шчаслівыя ў сужэнстве, жыццё было запоўнена любімай працай, супольнымі зацікаўленасцямі. Усе 7 год, якія яны пражылі разам, Джана кожную раніцу хадзіла ў касцёл – без веры, без малітвы яна не прадстаўляла сваё жыццё.
 Калі Петра быў вымушаны з’язджаць па службовых абавязках за межы краіны, Джана цярпяліва ставілася да ад’ездаў мужа, спраўлялася з хатнімі абавязкамі, маючы  маленькіх дзецей і пісала да мужа вельмі чулыя лісты. Гэта перапіска захавалася як прыклад сямейнага жыцця згодна з Евангеллем. Чытаючы гэтыя лісты, складваецца вельмі моцнае адчуванне, што і сам выбар і само сямейнае жыццё – гэта пакліканне і вялікая ласка, што сакрамэнт шлюбу, малітва, любоў і прабачэнне – гэта той моцны фундамент, на якім як кожная хрысціянская сям’я будавалі свае адносіну сужонкі Мола.

Яны мелі благаслаўленне і ў дзецях. Адзін за адным нарадзіліся хлопчык і 2 дзяўчынкі. Падчас 4 цяжарнасці аказалася, што Джана мае на матцы ракавую пухліну, выдаляць якую азначала страціць дзіця і больш ніколі ўжо не нараджаць. А захаваць цяжарнасць азначала рызыкаваць уласным жыццём. Джана як урач разумела сур’знасць выбару і прасіла, калі прыйдзецца выбіраць, пакінуць жыццё дзіцяці і не сумнявацца ні на хвіліну. Нельга сказаць, што робячы такі выбар, сужонкі Мола не мелі страху, але вера і ўпэўненасць ў Божы Провід былі мацнейшыя.

У Вялікую Суботу 1962 года пабачыла свет здаровая дзяўчынка – Джана Эмануэла, якая так была названа ў гонар маці.
А пасля некалькі гадзін пасля родаў, маці пачало станавіцца горш…Праз тыдзень Джана адышла да Бога ва ўзросце 39 год.
Пасля смерці маці, Бог не проста паклапаціўся аб сям’і Мола. У Яго былі вялікія планы. Знайшліся тыя, хто дапамагаў бацьку выхаваць дзяцей, якія засталіся без маці, але было атрымана таксама шмат ласк, пачынаючы  ўжо ад навяртанняў у яе родным горадзе адразу пасля смерці Джаны.
Кананізацыя адбылася 24 красавіка 1994 года падчас сусветнага Году Сям'і, 16 мая 2004 года – беатыфікацыя. На ўрачыстай св. Імшы былі прысутныя муж Петра Мола і малодшая дачка, якая па прыкладу маці прысвяціла сваё жыццё іншым, апецы за састарэлымі людзьмі.»Я адчуваю у сабе моц і адвагу жыцця» - прызнаецца дачка Джанны хутка пасля беатыфікацыі маці. 

Джана не адзіная маці, якая праявіла такую мужнасць, такія гісторыя ёсць і ў нашы дні і яна можа стацца знакам жыцця менавіта цяпер у эпоху, калі каштоўнасці жыцця зачатага дзіцяці, хворага альбо пажылога чалавека стаяць пад знакам пытання. Сваім прыкладам Джана паказвае, наколькі можа ўзрасці у паўсядзённым жыцці любоў да Бога і да бліжняга – любоў, якая даходзіць да апошняга вымярэння праз самаахвярнасць.
 

Хочу помочь

Хочу стать волонтером

Прошу помочь