28 студзеня 2021 г. у офісе Нацыянальнага Карытас прайшоў Уводны трэнінг па ахове (Safeguarding orientation training), ініцыяваны Catholic Relief Services (CRS).
Супрацоўнікі РМ "ДКТ Карытас" падчас трэнінгу разгледзелі асноўную тэрміналогію аховы дзяцей і неабароненых дарослых, засвоілі розніцу паміж паняццямі Safegurding і Protection. Тэарэтычная частка трэнінгу была прысвечана таксама асэнсаванню прымальных і непрымальных форм паводзін супрацоўнікаў, афеляваных асобаў арганізацыі ў адносінах да бенефіцыяраў, згодна з Палітыкай аховы, прынятай Caritas Internationalis.
Практычная частка трэнінгу складалася з вырашэння спрэчных сітуацый, звязаных з рознымі формамі злоўжывання. У ходзе аналізу кейсаў прысутныя разгледзелі спосабы рэагавання ў неадназначных сітуацыях, а таксама вызначылі, што дапушчальна і недапушчальна ў паводзінах супрацоўнікаў паміж сабой і ў адносінах да бенефіцыяраў.
Наступным крокам стане распрацоўка на ўзроўні Нацыянальнага Карытас паўнавартаснага механізму зваротнай сувязі. Спадзяемся, што гэта дасць магчымасць палепшыць камунікацыю паміж прадстаўнікамі Карытас і прадстаўнікамі мэтавых груп, атрымаць дадатковую інфармацыю аб рэалізацыі праектаў, а таксама павісіць якасць і эфектыўнасць дзейнасці арганізацыі.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы