Карытас Пінскай дыяцэзіі працягвае дапамагаць тым людзям, якія ў гэтым маюць патрэбу. Дапамога Карытас накіравана на падтрымку як медыцынскага персаналу, так і простых людзей падчас пандэміі.

Была аказана дапамога Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы, Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы, Ружанскай гарадской бальніцы, Лунінецкай цэнтральнай раённай бальніцы, Целяханскай гарадской бальніцы, Лагішынскай гарадской бальніцы, бальніцы ў Давыд-Гарадку і Гарадзішчы, таксама Гомельскай абласной туберкулёзнай бальніцы, Чачэрскаму раённаму цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў выглядзе некалькі тысяч бахілаў, медыцынскіх шапачак і пальчатак, ахоўных камбінезонаў, рэспіратараў, аднаразовых масак, масак для шматразовага выкарыстання (якія шыюць валанцёры Карытас Пінскай дыяцэзіі), ахоўных шчыткоў, аднаразовых пальчаткаў, антысептыкаў, пульсаксіметраў і іншае.
Шматлікія парафіяльныя супольнасці Пінскай дыяцэзіі асабіста перадалі дапамогу іншым медыцынскім установам.
Ужо была аказана дапамога шматдзетным, няпоўным сем’ям, пенсіянерам, інвалідам у выглядзе прадуктовых набораў, а таксама сем’ям, дзе гадуюцца дзеці да 2-х гадовага ўзросту, у выглядзе сродкаў асабістай гігіены і моючых сродкаў. Была аказана дапамога Пінскаму каррэкцыйна-развіваючаму центру для дзяцей-інвалідаў. Праводзіўся конкурс для дзяцей «Дзяліся цеплынёй свайго сэрца». Дзецям было прапанавана выказаць свае пачуцці праз малюнак на паперы. Пераможцы атрымалі памятныя падарункі.

- Кс. Януш, а што Вы можаце пажадаць тым, хто захварэў і таксама іх родным (словы падтрымкі, пажаданні, бо многія зараз знаходзяцца ў стане панікі, дэпрэсіі...)?

- Створаны Богам чалавек для дабра і любові, для адносін з Богам і бліжнімі, сутыкаецца ў сваім зямным жыцці з хваробай і пакутамі. І давайце адразу адкажам на пытанне: “Чаму”? Па прычыне непаслушэнства і няслушнасці свайму Стваральніку, з такога разумення бачны адказ на пытанне, што рабіць, калі ты хворы? Вярнуцца да Бога і даверыць яму сваё жыццё, пражываючы яго ў згодзе з Божай воляй.
Ведаючы чалавечую схільнасць да злога і патрэбу ў абнаўленні нашай прыроды, Бог у Езусе Хрысце сам прыходзіць у наша жыццё, каб разам з намі перажыць усе выпрабаванні, цяжкасці, хваробы, пакуты і, вядома, перайсці да радасці, душэўнаму спакою, мудрасці і самой Любові, дзякуючы Хрыстовай Святой Ахвяры на крыжы.
Хрыстос Сам панёс нашыя пакуты, і не толькі цялесныя, а таксама і духоўныя. Няма адзінокіх людзей, таму што ў жыцці кожнага чалавека ўдзельнічае Бог. Святы Дух суцяшае, падтрымлівае нас у выпрабаваннях, накіроўвае нас да новага дня, натхняе нас на перамены. Такім чынам, хвароба, ці духоўны крызіс, гэта час – звярнуцца да Божай дапамогі, дзеля поўнай перамены сваіх учынкаў, сваіх слоў, сваіх прынцыпаў, сваіх поглядаў, і больш глыбока - самога мыслення, каб ачысціць іх ад рознага роду граху і зла, якія і прыносяць нам столькі пакут, цялесных і духоўных. Пачатак нашага выздараўлення - гэта малітва!
Надзею і аптымізм нам дае ў цяжкай сітуацыі менавіта духоўная моц, якая падмацоўваецца Божым клопатам і ласкай. Чалавек – гэта душа і цела. Менавіта Душа дае жыццё целу, а не па-іншаму. Духоўнае жыццё, можна сказаць, кіруе цялесным жыццём. У гэтым зямным жыцці мы вельмі прывязаны да цела, і таму глыбока перажываем цялесны боль. У той жа час, цялесны боль - гэта сігнал нам, звярнуць увагу на канкрэтны орган нашага цела, які патрабуе дапамогі і перамены. У такім разуменні боль – гэта наш памочнік, каб цела не разбурылася. Боль указвае нам на важнасць асаблівага клопату аб нашым целе.
Таксама хвароба можа быць стымулам змяніць нашы адносіны з блізкімі. Перажываючы вопыт пакуты, мы становімся больш сталымі і адказнымі паводле адносінаў да сябе, да сваёй сям'і і да іншых людзей.
Дзякуючы хваробе, мы адчуваем і па-новыму беражом неацэнную працу лекараў, медсясцёр і ўсяго медперсаналу, а таксама проста добрых людзей, якія дапамагаюць і памятаюць пра нас. Важна таксама маліцца з удзячнасцю за ўсіх, хто нас лечыць і дапамагае на гэтым шляху выпрабаванняў.
Мы, перажыўшы вопыт хваробы, пачынаем больш увагі звяртаць і на іншых людзей, вызваляцца ад свайго эгаізму і разумець важнасць узаемнай падтрымкі.
Менавіта хвароба дапамагае нам адчуць сваю часовасць у гэтым зямным жыцці і накіраваць нашы думкі на жыццё вечнае, якое рыхтуе для нас Бог. Будзем жа з надзеяй звяртацца кожны дзень да нашага Ратавальніка, і ў малітве з удзячнасцю за лекараў прасіць Бога перамяніць пакуты на духоўныя радасці жыцця з Хрыстом і блізкімі.

- Якую дапамогу плануецца аказваць пасля заканчэння пандэміі? Магчыма, дапамогу, звязаную с каранавірусам, і таксама іншую?

- Карытас Пінскай епархіі пасля заканчэння пандэміі плануе правесці розныя акцыі, якія планаваліся яшчэ раней, а таксама распрацоўвае новыя.
Плануем працягнуць працу па падтрымцы дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў.
У самых бліжэйшых планах – рэалізацыя праекта «Хатнія жывёлы». Чакаем неабходныя дакументы ад маючых патрэбу грамадзян і плануем закупку неабходнай колькасці куранят, з дастаўкай іх насельніцтву Брэсцкай вобласці ў месцы іх пражывання. Гэта вялікая дапамога для людзей падчас пандэміі.
Таксама плануем правесці акцыю па аказанні дапамогі шматдзетным, няпоўным і апекунскім сем’ям, пенсіянерам і інвалідам у выглядзе прадуктовых набораў, сродкаў асабістай гігіены, чысцячых сродкаў, а таксама іншых неабходных рэчаў.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы