Ліквідацыя галечы ва ўсіх яе формах і аспектах застаецца адной з самых сур'ёзных глабальных праблем.

Сёння, 17 кастрычніка, адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю галечы. Гэта дзень, калі свет можа актыўна прыцягнуць увагу да гэтай праблемы, да нягод людзей, якія жывуць у беднасці, калі яны самі могуць заявіць аб гэтым.

Карытас Беларусь у сваёй працы надае асаблівую ўвагу павышэнню ўзроўню жыцця насельніцтва. Арганізацыя рэалізуе праекты «Фінансавая пісьменнасць», а таксама «Сацыяльнае прадпрымальніцтва — шлях да фінансавай незалежнасці", галоўныя задачы якіх - працаўладкаванне, сацыялізацыя ў грамадстве, рэалізацыя здольнасцей, інтэграцыя і адаптацыя. Вядома, у дадзеных праектах людзі не атрымліваюць прамую дапамогу, але мы ім даем канкрэтныя інструменты, якімі яны могуць выкарыстоўваццаў сваім жыцці.

Дапамога бывае вельмі рознай. Патрабаваць яе, не прыклаўшы намаганняў, гэта няправільна. Ёсць выдатная прытча, калі мудрэц даў у рукі галоднаму вуду, а не рыбу. Напэўна, гэта самая патрэбная і верная дапамога. Менавіта такі цікавы праект і ажыццяўляў Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі - «Хатнія жывёлы». У рамках яго валанцёры бязвыплатна перадалі ва ўласнасць 10225 куранят-бройлераў, а таксама неабходную колькасць корму на першы час малазабяспечаным, пенсіянерам, шматдзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем'ям, людзям, якія апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы. Яны самі іх гадавалі, а ў выніку атрымалі некалькі кілаграмаў мяса, што хоть трохі палегчыла ім жыццё.

Наш пастаянны праект «Зімовая дапамога» — гэта закупка дроў, вугалю, прадуктаў харчавання людзям, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і апынуліся ў нястачы. І, вядома, пастаяннае аказанне ім гуманітарнай дапамогі.

Самае галоўнае ў нашай працы — дапамога не павінна прыніжаць чалавека. Яна павінна яго ўзвышаць, накіроўваць на змены ў лепшы бок і даваць надзею, што ўсё абавязкова атрымаецца.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы