Нацыянальны Карытас ужо правёў тры трэнінгі ў рамках праекта "Паляпшэнне эканамічнай стабільнасці насельніцтва". Наступны плануецца 10 сакавіка ў а.г.Ракаў па адрасу вул. Паштовая, 1А. Удзел у трэнінгу бясплатны.

 
Запісацца на трэнінг можна, напісаўшы на пошту 
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., а таксама патэлефанаваўшы па нумары: +375 44 736 17 22.

Трэнінгі дапамогуць: 
- пазбегнуць многіх памылак у фінансавай сферы; 
- набыць фінансавую самастойнасць; 
- закласці аснову фінансавай бяспекі чалавека і яго дабрабыту; 
- вызначыць мэты і прыярытэты пры фарміраванні сямейнага бюджэту; 
- вывучыць стратэгіі, якія дазваляюць зрабіць правільны выбар і рэалізаваць асабістыя фінансавыя планы. 

У выніку навучання слухачы набываюць неабходныя веды, разуменне і навыкі ў планаванні сямейнага бюджэту, што дапамагае ім стаць больш упэўненымі, мэтанакіраванымі і адказнымі. 

Трэнер – Ігар Мікульчык, старшыня праўлення, аналітык па фінансавай адукацыі і развіцці патэнцыялу арганізацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курсу па фінансавай адукаванасці «Плануй сваю будучыню», член міжведамаснага каардынацыйнага савета пры Савеце Міністраў і Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь па павышэнню фінансавай адукаванасці насельніцтва.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы