Сёння, 28 снежня, у апошні панядзелак 2015 году, галерэя “Акадэмія” убачыла фотавыставу “Жыццё”. Агранізатарамі выставы з’яўляецца АТ “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” пры падтрымцы агенства ЗША па міжнароднаму развіццю і галерэя “Акадэмія”.

Упершыню фотавыстава ўбачыла свет у лістападзе гэтага году. На якой прадставіла жыццёвы і творчы шлях двух герояў. Ангеліны Уэльскай- першай беларускай мадэлі з дыягназам ДЦП і Андрэя Гарбаценка – актора з сіндромам Дауна.

Таксама сёння свет ўбачыў сайт touchdown.by Сайт, які распавядае аб тым, што толькі адкрытасць грамадства, адсутнасць бар’эраў, павага і адносіны на раўных, робяць любога чалавека паўнавартасным членам грамадства.

Мэтай фотавыставы арганізатары бачаць прыцягнуць увагу грамадскасці да жыцця людзей з іншымі магчымасцямі. Толькі калі мы будзем разумець як яны жывуць і аб чым мараць мы зможам змяніць стэрэатыпнае стаўленне да людзей з інваліднасцю на пазітыўнае. А дасягнуць гэтага можна простым сімвалічным крокам- падаць руку чалавеку з інваліднасцю!

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы