Слова мір гэта штодзённая рэальнасць, калі дзеці ходзяць у школу, дарослыя людзі на працу, і жыццё ідзе сваім ходам. Пры ўсім гэтым, бясцэнны дар міру можа абясцэньвацца і нікім асабліва не заўважацца. Але, на жаль, для многіх людзей у сучасным грамадстве мір гэта не рэальнасць, а адмысловая мара, да якой яны імкнуцца.

У 1987 годзе Генеральная асамблея ААН абвясціла міжнародны дзень міру, і ўстанавіла яго святкаванне на трэці аўторак верасня. З 2002 года міжнародны дзень міру штогод  адзначаецца 21 верасня. З тых часоў гэтая дата ўспрымаецца як дзень усеагульнага спынення агню і адмовы ад гвалту.

У сваёй дзейнасці дабрачыннае таварыства «Карытас» не забывае пра людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі, якія вядуцца ў іх краіне. Рэалізацыя праектаў па аказанні дапамогі бежанцам з Украіны гэта  дапамога сем'ям, якія пацярпелі ў выніку ваенных дзеянняў. Цяжкасці, з якімі сутыкнуліся жыхары гэтай краіны, спарадзіла шэраг сацыяльных, маральных і псіхалагічных праблем, у першую чаргу, якія закранаюць дабрабыт дзяцей. Многія сем'і вымушаны былі пакінуць свае дамы і бегчы з краіны. Шмат сем'яў з дзецьмі з Украіны было зарэгістравана на тэрыторыі нашай краіны.

Гэты праэкт паспрыяў больш якаснай сацыяльнай дапамозе, якая ў сваю чаргу спрыяла паляпшэнню сацыяльна-бытавых умоў і псіхалагічнага стану, а таксама здароўя часова прыбыўшых ў Беларусь грамадзян Украіны. Карытас Беларусі дапамог украінскім бежанцам ў выглядзе адзення, абутку, лекавых сродкаў, пасцельнай бялізны, прадуктаў харчавання і сродкаў асабістай гігіены. Падзеі апошніх гадоў - вайна, тэрарызм, ваенныя дзеянні, глыбокія супярэчнасці, што раздзяляюць народы і асобных людзей ва ўсім свеце, абумовілі яшчэ большую актуальнасць Міжнароднага дня міру сёння.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы