24 красавіка і 7 мая ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія падыпломнай адукацыі» для валанцёраў "Карытас" прайшоў навучальны семінар па падрыхтоўцы асоб, суправаджальнікаў супольныя арганізаваныя групы дзяцей на аздараўленне за мяжу.
Актуальнасць навучальнага семінара абумоўлена патрэбай падвышэння прафесійных кампетэнцый асоб, якія суправаджаюць дзяцей за мяжой.

Падчас семінара Малочнікаў Сяргей Генадзевіч, начальнік кіравання сацыяльнай і выхаваўчай працы, больш дакладна азнаёміў валанцёраў з праўнай базай, накіраванай на арыентаванне падчас аздараўлення дзяцей за мяжой. Сяргей Генадзевіч зрабіў падкрэсліў, што неабходна заўсёды выбіраць дзейныя дакументы, у якіх прапісаны ўсе моманты, на якія трэба абапірацца ў савей працы суправаджалым асобам.
Практычную частку семінара з валанцёрамі праводзіла Папаламава Ганна Фёдараўна – метадыст вышэйшай катэгорыі кіравання сацыяльнай і выхаваўчай работы АПО. Яна дапамагла ім разабрацца, які пакет дакументаў павінен быць пры выездзе за мяжу.
У рамках семінара адбыўся круглы стол, падчас якога ўдзельнікі абмеркавалі праграму знаходжання дзяцей за мяжой (правядзенне аздараўленчых і выхаваўчых мерапрыемстваў), а таксама падзяліліся досведам у вырашэнні пытанняў, якія могуць ўзнікнуць падчас аздараўлення дзяцей за мяжой.
Вольга, адна з валанцёраў “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі, падзялілася сваімі ўражаннямі ад семінара. “На мой погляд, такія семінары вельмі важныя і дзейсныя. Для мяне асабіста названыя нарматыўныя акты на слыху, бо я сама з'яўляюся юрыстам. Я ужо 6 гадоў езджу з дзецьмі за мяжу. Вядома, бывалі нюансы і асаблівасці, і вельмі важна мець пры сабе папку з прыдатнымі нарматыўнымі дакументамі”.
Як адзначыла сама трэнер курса, Ганна Фёдараўна, аздараўленне дзяцей за мяжоў – вельмі адказная справа як для агранізатараў, так і для тых, хто суправаджае дзяцей. “Падрыхтоўка павінна быць рэгулярнай, як таго патрабуюць нарматыўныя дакументы. Асобы, якія суправаджаюць дзяцей, павінны быць кампетэнтныя і выконваць комплекс заданняў, пастаўленыя перад імі як нарматыўнымі дакументамі, так і самім жыццём. Яны павінны быць гатовы развязваць сітуацыі, якія склаліся, і ведаць дакументы. Асаблівым чынам хацелася б адзначыць Інструкцыю, бо здароўе і жыццё дзяцей – гэта самая важнае”.
Па выніках семінара ўдзельнікі атрымалі даведку, якая дае ім права на суправаджэнне агульных арганізаваных груп дзяцей на аздараўленне за мяжу і сапраўдную на працягу трох гадоў.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы