«Мігранты - гэта нашы браты і сёстры, якія шукаюць лепшага жыцця" - удалечыні ад беднасці, голаду і эксплуатацыі: пра гэта нагадвае Папа Францыск ў Пасланні на Сусветны дзень мігранта і бежанца, які адзначаецца 17 студзеня. Ва ўмовах пастаяннага росту патоку мігрантаў ва ўсіх рэгіёнах планеты, піша Святы Айцец, Евангелле Міласэрнасці сёння больш, чым калі-небудзь, абуджае сумленне і не дазваляе упакорвацца з пакутамі іншых людзей.

«Драматычныя гісторыі мільёнаў людзей, - піша Папа, - заклікаюць да міжнароднай супольнасці на фоне недапушчальных гуманітарных крызісаў у многіх рэгіёнах свету». Калі мы будзем абыякава глядзець на гэтыя гісторыі, то мы станем дапамагаць многім трагедыям, такім як гандаль людзьмі. Папа адзначае таксама адсутнасць ясных і рэалістычных законаў, якія рэгулююць прыём мігрантаў і іх інтэграцыю пры захаванні правоў і абавязкаў усіх.

Спачатку неабходна пераадолець крызіс, сцвярджае Папа, але потым варта звярнуць увагу на асноўныя прычыны міграцыі, на тыя перамены, якія падахвочваюць народы міграваць. Царква знаходзіцца ў першых шэрагах у справе абароны права кожнага чалавека на годнае жыццё, а таксама «права не эміграваць, каб садзейнічаць развіццю краіны паходжання».

Няхай сусветны дзень мігранта і бежанца будзе добрай нагодай памаліцца за тых, хто з якіхсьці прычын знаходзіцца далёка ад сваіх дамоў і сем'яў.

Па матэрыялах http://ru.radiovaticana.va

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы