У сувязі з Годам Божай Міласэрнасці, абвешчаным у Паўсюдным Касцёле, дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Пінскай дыяцэзіі праводзіць святочныя дабрачынныя акцыі.

На працягу Адвэнту дзеці з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Чарнаўчыцах прыносілі ў касцёл цацкі, слодычы, садавіну і складвалі іх у вялікі кошык. Дзеці духоўна перажывалі, добра разумеючы, што вучэнне Хрыста вучыць аддаваць і дзяліцца з тымі дзецьмі, якія не маюць мамы і таты, а таксама падрыхтавалі кранальнае прадстаўленне для дзяцей і дарослых «Божае Нараджэнне».

 10 студзеня валанцёры з дзецьмі пабывалі ў гасцях у дзяцей з сацыяльнага прытулку пры аддзеле адукацыі Камянецкага раёна в. Турна Вялікая. Яны спявалі калядкі, чыталі вершы, дзяліліся планамі, віншаваннямі і раздавалі падарункі.

Дырэктар «Карытас» Пінскай дыяцэзіі ксёндз Павел Халяўкін распавёў гісторыю свята Божага нараджэння, патлумачыў дзецям, як дабром перамагчы зло і быць міласэрнымі, як вучыць хрысціянская навука.

У гэтыя дні «Карытас» Пінскай дыяцэзіі імкнецца прынесці радасць і добры настрой усім абяздоленым, каб іх не пакідала пачуццё клопату і ўвагі бліжніх.

http://catholic.by/2/home/news/belarus/charity/128502-akcyi.html

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы