У свяце-конкурсе «Сонечны свет для ўсіх», якое адбылося 13 верасня, ужо другі раз прынялі ўдзел маладыя інваліды з клуба «Бэтэль-Карытас». Свята было арганізаванае Віцебскім абласным краязнаўчым музеем.

Распачалося свята ў ратушы, дзе адбыўся канцэрт і ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу. Маладыя інваліды Віцебскай вобласці прадставілі разнастайныя працы: тут можна было ўбачыць малюнкі (жывапіс, графіка), аплікацыі, абразы, выкладзеныя бісерам, лялькі ручной працы і іншыя вырабы.

Клуб «Бэтэль» на конкурсе прадстаўлялі трое ўдзельнікаў: Сяргей Бойка (аплікацыя «Жырафа»), Вольга Макарава (абраз, выкладзены бісерам), Аляксандра Шніпава (вышыўка «Летні настрой»). Іх працы былі адзначаныя дыпломамі.

Працягнулася свята экскурсіяй у музей-сядзібу мастака І. Я. Рэпіна «Здраўнева». Удзельнікаў сустрэлі персанажы часоў І. Я. Рэпіна. Затым усе прысутныя маглі ўбачыць карціны мастака, пашпацыраваць вакол сядзібы па маляўнічых сцежках парка, выпіць гарбаты і падсілкавацца, пагуляць у гульні на свежым паветры. Завяршылі праграму майстар-класы па жывапісе — удзельнікі малявалі з натуры жывыя кветкі.

Выстава працаў маладых інвалідаў працягнецца да 30 верасня ў ратушы.

Алена Заека, caritas-vitebsk.by

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы