Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

Партнёры

Эканамічную бізнес-гульню Flixa правялі ў Igrow у межах праекта YES!

 10 снежня ў рамках праекта YES! трэнеры прайшлі навучанне па вядзенні эканамічнай бізнес-гульні Flixa. Дзякуючы ёй маладыя людзі - удзельнікі праекта змогуць засвоіць прынцыпы функцыянавання рынку нерухомасці і рынку акцый; прынцыпы функцыянавання бізнесу, атрымання даходу з яго.

Падрабязней...

Caritas France

"Карытас Францыя" – адна з найбольш буйных арганізацый “Карытас” у свеце і налічвае каля 100 дыяцэзіяльных і існуе з 1946 года. Арганізацыя актыўна ўдзельнічае ў распрацоўцы палітыкі у вырашэнні праблем, якія звязаны з беднасцю і маргіналізацыяй ў сучасным грамадстве.  Міжнародныя праграмы французскага “Карытас” скіраваны на беспрацоўе, людзей без сталага месца жыхарства, працу з моладзю, бежанцы, мігранты, малазабяспечаныя сем’і.
Праз наладжанае супрацоўніцтва паміж “Карытас” Францыі і Беларусі рэалізуюцца праекты, скіраваныя на прафілактыку і барацьбу са СНІДАМ, падтрымку і душпастырства вязняў, а таксама адукацыйныя праекты па доўгатэрміновым праграмам развіцця.

Caritas Ceska

Як і ва ўсім свеце, арганізацыя "Карытас" у Чэхіі аказвае сацыяльную дапамогу самым патрабуючым і бедным, а таксама тым, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі.  
Вельмі вялікая ўвага ў працы арганізацый  “Карытас” ў Беларусі і Чэхіі надаецца сумесным праграмам, прысвечаных дзецям. З іх найбольш значныя – летняе аздараўленне дзяцей і “Усынаўленне на адлегласці”.
Праект “Усынаўленне на адлегласці” дзейнічае з 1993 года дзякуючы дапамозе спонсараў з ўсёй рэспублікі. Гэтая праграма аб’ядноўвае сваёй апекай 6 краін, а гэта 30 тысяч дзяцей з самых бедных сямей. Падтрымка адукацыі асобных дзяцей ўключае ў сябе фінансаванне выдаткаў на адукацыю (навучанне у школе альбо ў ВНУ, набыццё школьных прылад, школьнай формы, у выпадку неабходнасці фінансаванне дадатковых заняткаў, пазакласных мерапрыемств і іншыя выдаткі, звязаныя з адукацыяй, а таксама аховай здароўя).
Штогод у праграмах летняга дзіцячага аздараўлення ў Чэхіі прымаюць удзел і беларускія дзеці. Адказныя за праект ставяць перад сабой задачу – расшырыць гарызонты тых дзяцей з сямей з цяжкім матэрыяльным становішчам, а асабліва з забруджаных пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС раёнаў Беларусі.

 

Euro-Children

Арганізацыя “Euro-children” ужо мае сваю доўгую гісторыю ў паўстагоддзя і  шмат год займаецца аздараўленнем дзяцей з розных краін свету.
Усе пачалося яшчэ ў далёкім 1957 годзе, калі на адпачынак прыязжалі дзеці бежанцаў  з пасляваеннай Германіі, у далейшым “Еuro –children” пачала прымаць дзяцей з Паўночнай Ірландыі, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Харватыі.
З 2013 года дзякуючы супрацоўніцтву паміж арганізацыяй і "Карытас" у Беларусі дзеці  з беларускіх сямей таксама ўдзельнічаюць ў гэтай праграме,  прывозячы з Бельгіі добрыя ўражанні, незабыўныя моманты і частачку сэрц прымаючага боку.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы